Андрэй Бастунец абраны ў склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП
Канферэнцыя “Грамадзянская супольнасць Беларусі: перспектывы прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у адносінах з асобамі, якія прымаюць рашэнні” сабрала прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый краіны. Ладзіла канферэнцыю Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ролю, змест і формы ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў механізмах прыняцця рашэнняў, зоны росту, існуючыя праблемы ў гэтым пытанні і свой магчымы ўнёсак.
Падчас панэльнай дыскусіі “Мары ці рэальнасць? — Досвед грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін Усходняга партнёрства ў прасоўванні грамадскіх інтарэсаў у адносінах з нацыянальнымі і міжнароднымі decision-makers” была магчымасць даведацца пра канкрэтныя прыклады ўдзелу ў працэсах прыняцця рашэнняў калег з Грузіі і Арменіі, а таксама ацаніць нядаўні супярэчлівы досвед, назапашаны ў Беларусі.
Дэлегаты Канферэнцыі зацвердзілі новую Стратэгію БНП на 2019–2021 гады, Гендэрную палітыку БНП, тры рэзалюцыі («Аб супрацьдзеянні пагрозам незалежнасьці Беларусі», «Прыярытэты ў паляпшэнні асяроддзя для дзейнасці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» і «Аб будаўніцтве Астравецкай АЭС»).
Быў абраны новы склад Каардынацыйнага камітэта БНП, старшынёй якога стала Хрысціна Рыхтэр.
Андрэй Бастунец быў абраны ў склад Каардынацыйнага камітэта.
Фота: Прэс-сакратар БНП