• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над брэсцкім фрылансерам Яўгенам Скрабцом адкладзены з‑за неахайна складзенага пратакола

    Адміністрацыйная справа на Яўгена Скрабца распачатая на падставе публікацыі “Выстава “Вечнасць і момант. 1918–939 – Польшча моцная архітэктурай”, якая з’явілася два месяцы таму на сайце “Радыё Рацыя”.

    Паводле пратакола, брэсцкі фрылансер вінаваты ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі»), бо “злоўжываў правам і абавязкамі журналіста, вырабіў прадукцыю сродку масавай інфармацыі ў выглядзе інфармацыйнага тэкставага паведамлення на сайце “Радыё Рацыя”.

    4 лютага ўжо на пачатку разгляду справы суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская паведаміла, што пратакол складзены няправільна і яго трэба адпраўляць на дапрацоўку. У выніку судовае пасяджэнне перанесенае на нявызначаны тэрмін.

    У мінулым годзе Яўгена Скрабца тройчы судзілі за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі і агулам пакаралі паводле артыкула 22.9 КаАП на 65 базавых велічынь (1592,5 рублі).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці