Радзіна: Польшча ў пяць разоў скараціла падтрымку Хартыі’97
Хартыя'97 паведаміла, што галоўная рэдактарка сайта сайта Наталля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасці. Кіраўніцтва фонда праінфармавала яе, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.
«У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных спраў Польшчы, і цягам гэтых гадоў асноўная дапамога была праз Фонд міжнароднай салідарнасці», — тлумачыць Радзіна.
Яна звязвае рашэнне польскіх уладаў з візітам спікера Савета рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў