Пасол таксама дадаў, што ў бліжэйшы час для аператараў, СМІ і грамадскасці правядуць прэзентацыю тэлеканала.
Пасол Украіны: У Беларусі запрацаваў украінскі тэлеканал UATV
Ад пачатку лютага ўкраінскі тэлеканал UATV з'явіўся ў кабельных сетках Беларусі. Пра гэта Tut.by распавёў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Як паведаміў пасол, афіцыйны дыстрыб’ютар тэлеканала ў Беларусі кампанія «Навігатар ТБ» адчыталася, што па стане на сярэдзіну лютага UATV даступны абанентам лічбавых пакетаў кабельных сетак УП «Сучасныя электронныя тэхналогіі», якія вяшчаюць у Мінску і ЗАТ «Эфір», які вяшчае ў Мінску і мінскім раёне.
«Паводле інфармацыі дыстрыб’ютара, у найбліжэйшы час плануецца падключэнне UATV яшчэ да некалькіх аператарам кабельных сетак Беларусі», — распавёў Кізім.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў