У Беларусі пачне вяшчанне музычны праваслаўны тэлеканал
Міністэрства інфармацыі дазволіла трансляцыю на тэрыторыі Беларусі чатырох новых замежных тэлеканаў.
У спісе, апублікаваным на сайце ведамства, тэлеканалы «Fashion4K», «Food Network», «Наша тэма», а таксама «Праваслаўны тэлеканал «МузСоюз».
«Праваслаўны тэлеканал «МузСоюз» вяшчае з расійскага Екацярынбурга. Аснова эфіру — «духоўныя песнапенні».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў