БДУ забаранілі крытыкаваць. Студэнты адказалі тролінгам
15 красавіка 2019
Яшчэ на мінулым тыдні стала вядома, што для студэнтаў БДУ выпусцілі новыя правілы. Паводле іх, студэнты не могуць дапускаць у СМІ, інтэрнэце ці сацсетках рэплік, якія могуць нанесці шкоду іміджу ВНУ.
Тое ж самае тычыць аспірантаў і дактарантаў. Калі ж будуць мець месца такія выказванні, то ўніверсітэт мае права прымяняць дысцыплінарную адказнасць.
Крэатыўна да такой забароны аднесліся студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. На сваёй неафіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Укантакце яны запусцілі флэшмоб «хвалімбду».
Усе гэтыя допісы змяшчаюць вялізную долю сарказма і тролінгу.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia