• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Амаль 900 рублёў штрафу атрымаў журналіст з Глыбокага

    Шаркаўшчынскі суд 15 красавіка ў асобе суддзі Аксаны Табола наклаў на журналіста-фрылансера штраф памерам 35 базавых велічыняў. Змітра Лупача зноў судзілі за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” (ч. 2 арт. 22.9 КаАП). Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці на гэты раз стаў сюжэт пад назвай “Як жыве сёння самы бедны раён краіны”, паказаны на тэлеканале “Белсат”.

    У ходзе разгляду справы Зміцер Лупач выявіў падробку дакумента, а менавіта копіі пратакола, складзенага міліцыянтам, і заявіў пра гэта ў судзе.  Суддзя Табола абяцала накіраваць ліст у Шаркаўшчынскі РАУС пра выяўленае парушэнне.

    У сваёй прамове падчас судовага пасяджэнння журналіст звяртаў увагу, што права на свабоду слова гарантаванае яму Канстытуцыяй і Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але на рашэнне суда гэта не паўплывала.

    Як кажа Зміцер Лупач, перад пэўнымі палітычнымі падзеямі ўзмацняецца ціск на незалежных журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў. Яму вядома, якая “кантора” гэта ўсё ініцыюе.

    “У маёй справе была фармулёўка, што быццам бы здымаў з мэтай, каб у гледачоў склалася негатыўнае ўражанне пра раён. Але не я працую, каб стварыць негатыўнае ўражанне, якраз яны самі на гэта працуюць”, — адзначае журналіст.

    Сёлета гэта ўжо трэці штраф, прызначаны судом Змітру Лупачу паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9.  Агулам сума штрафаў склала 2805 беларускіх рублёў. У 2018 годзе па гэтым артыкуле незалежны журналіст прыцягваўся да адказнасці шэсць разоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці