• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам

    17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме.

    Прэзентацыя праекта адбылася напярэдадні. Аднак далей паста аховы журналістку недзяржаўнага выдання ў будынак не пусцілі.

    — Наведнікаў з фотатэхнікай мы ў выканкам не пускаем, —  катэгарычна заявіла супрацоўніца службы аховы.

    На тлумачэнне карэспандэнткі, што яна на працы і мае заданне сфатаграфаваць экспазіцыю праекта новай забудовы, ахоўніца адказала, што ўсё адно не мае права яе прапусціць, а прайсці з фотаапаратам журналіст можа толькі  пад адказнасць кагосьці з выканкамаўскіх работнікаў.

    — Яна некалькі разоў тэлефанавала на два нумары начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тамары Ямелінай, але тая не падняла трубку. У выніку ахоўніца заявіла, што без яе мяне не прапусціць, — распавяла Крысціна Саладуха.

    Крысціна Саладуха

    Гэта ўжо не першы выпадак, калі карэспандэнтаў недзяржаўнай рэгіянальнай “Газеты Слонімскай” не пускаюць у памяшканне мясцовай адміністрыцыі  з фота- і відэатэхнікай супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Штораз журналістам альбо ўдаецца патрапіць у будынак са сваім працоўным інструментам з ласкі выканкамаўскіх адказных асобаў, альбо, як у апошнім выпадку, не.

    Нядопуск журналісткі з фотаапаратам 17 красавіка выглядае наогул абсурдным. У  распаўсюдзе інфармацыі пра новую забудову ў горадзе, здаецца, павінны быць зацікаўленыя ўсе, бо мясцовымі ўладамі аб’яўленае грамадскае абмеркаванне гэтага праекта цягам месяца. А на выканкамаўскім сайце змешчаная інфармацыя, што азнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна з 9‑га па 23‑е красавіка ў кабінеце № 527 Слонімскага райвыканкама.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці