• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы Магілёўшчыны разам з сябрамі добраўпарадкавалі тэрыторыю ў зоне адсялення

    26 красавіка сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны разам з актывістамі іншых грамадскіх арганізацый наведалі зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

    1_img_25581.jpg

    Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, якая штогод традыцыйна ладзіцца на Магілёўшчыне напярэдадні гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сабраліся сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і актывісты Партыі БНФ, БХД, Руху “За свабоду” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

    1_img_25601.jpg

    Спачатку ў Чэрыкаве яны ўсклалі кветкі да помніка аб пахаваных вёсках. Пасля ў зоне адсялення ў Чэрыкаўскім раёне прывялі ў парадак тэрыторыю вакол знакаў, усталяваных у памяць знесеных вёсак Вепрын і Чудзяны.

    1_img_25471.jpg

    У гэтых вёсках да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пражывала 1028 і 323 жыхары адпаведна, аднак праз пэўны час пасля катастрофы іх насельніцтва было пераселенае з‑за высокага ўзроўню радыёактыўнага забруджання. У 1999 годзе ўсе будынкі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў былі зруйнаваныя і закапаныя ў зямлю. Агулам у Чэрыкаўскім раёне было пахавана 25 населеных пунктаў, раён пакінула амаль палова насельніцтва.

    img_20190426_142733_2cs.jpg

    У выніку аварыі на ЧАЭС трэцяя частка тэрыторыі Магілёўскай вобласці аказалася забруджанай радыяцыяй, Чэрыкаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш пацярпелых.

    1_img_25451.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці