• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналіста-фрылансера Андрэя Толчына арыштавалі рахунак у “Беларусбанку”

    “Пра гэта мне паведамілі 30 красавіка  ў аддзеле прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля”, — распавёў  службе маніторынгу ГА “БАЖ” гомельскі журналіст-фрылансер Андрэй Толчын.

    Андрэй Толчын

    Фрылансера выклікалі ў аддзел да загадчыцы сектара Крысціны Абухавай у звязку з чатырма нясплочанымі штрафамі. Перад гэтым судовыя выканаўцы наведваліся да сястры Толчына, у якой Андрэй жыве з жонкай.

    Буйнымі сумамі штрафу Андрэй Толчын быў пакараны судамі на падставе міліцэйскіх пратаколаў нібыта за незаконную  падрыхтоўку прадукцыі СМІ без акрэдытацыі ў МЗС для беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”, які транслюе перадачы з тэрыторыі Польшчы.

    Агульная сума штрафаў з улікам пені склала 3 200 рублёў.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    “Мне адвялі дзесяць дзён, каб за гэты час я знайшоў грошы і разлічыўся па штрафах. Дзе ўзяць такую суму, нават не ўцямлю”, — дадае Андрэй Толчын.

    Тройчы фрылансера штрафавалі раённыя суды Гомельскай вобласці. 15 лютага Толчына аштрафаваў яшчэ і Лунінецкі раённы суд Брэсцкай вобласці за мінулагодні рэпартаж пра жорсткае забойства 8‑месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы.

    Да нядаўняга часу Андрэй Толчын здымаў відэасюжэты з Кастусём Жукоўскім. Яны размяшчалі відэаздымкі на сваіх адкрытых старонках у YouTube. Сюжэты выкарыстоўвалі розныя інфармацыйныя парталы, у тым ліку і “Белсат”. Міліцыя і суды кваліфікавалі гэта як незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    З прычыны пераследу фрылансер Жукоўскі ў студзені 2019 года эміграваў з сям’ёй з Беларусі. Разам з Толчыным Жукоўскіў меў сумнае лідарства па колькасці і памерах адміністрацыйных штрафаў за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці