• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Высланага з Беларусі Ісмаіла Нальгіева абвінавацілі ў гвалце над прадстаўніком улады

    Высланы зь Беларусі інгушскі апазыцыянэр і блогер Ісмаіл Нальгіеў абвінавачваецца ва ўчыненьні да прадстаўніка ўлады гвалту, небясьпечнага для жыцьця і здароўя, паведамляе сайт «Кавказский узел» са спасылкай на адваката Андрэя Сабініна.

    Абвінавачаньне выстаўленае ў рамках крымінальнай справы аб пратэстах і сутыкненьнях зь сілавікамі ў Магасе і Назрані ў канцы сакавіка. Паводле гэтага артыкулу апазыцыянэру пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

    Каардынатара арганізацыі «Выбар Інгушэтыі», блогера Ісмаіла Нальгіевазатрымалі 8 траўня ў нацыянальным аэрапорце Менск, адкуль ён плянаваў вылецець у Чэхію, нібыта за адміністрацыйнае правапарушэньне, якое — невядома. Чакалася, што 10 траўня затрыманага будуць судзіць, але замест гэтага ўлады Беларусі прынялі рашэньне аб яго высылцы ў Расею. Нальгіеву таксама забаронены ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў.

    У той самы дзень адвакат Нальгіева Антон Гашынскі абскардзіў рашэньне аб высылцы свайго падабароннага і забароне на ўезд у Беларусь. Адваката запэўнілі, што працэс дэпартацыі будзе прыпынены на час разгляду скаргі, аднак празь некалькі гадзін стала вядома, што Нальгіева ўсё ж выслалі з краіны.

    Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады не дапусьціць экстрадыцыі Ісмаіла Нальгіева, якому ў Інгушэтыі пагражаюць катаваньні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці