• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маскве загінула 25-гадовая рэдактарка Wonderzine. Яна некалі выступала ў «Нашай Ніне»

    У Маскве загінула журналістка Маргарыта Вірава, якая працавала рэдактарам раздзела «Прыгажосць» у Wonderzine. Віравай было 25 гадоў, яна памерла ў Боткінскай бальніцы, куды трапіла пасля таго, як выпала з акна сваёй кватэры на восьмым паверсе. Пра гэта паведаміў калега дзяўчыны Ягор Скаварада.

    «Гэта не самагубства. Гэта трагічная выпадковасць, і ад гэтага яшчэ больш страшна і незразумела, як цяпер жыць. Трагедыю бачылі некалькі сяброў, якія зайшлі да яе ў госці — Рыта адышла да акна, сфатаграфаваць сяброў у іншым канцы пакоя. Акно было адчынена, да яго ўсе адыходзілі курыць. Яна села на падаконнік і, адкінуўшыся з тэлефонам, няўдала абаперлася на антыкаціную сетку (дакладней, сетка была такая ж, як маскітная, але ставілася з‑за котак), страціла раўнавагу і выпала з акна», — распавёў Скаварада.

    Паводле яго слоў, дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю, дзе яна памерла ад атрыманых траўмаў, не прыходзячы ў прытомнасць.

    Сегодня ночью погибла наша подруга и любимая коллега Рита Вирова. Самая артистичная, трогательная и остроумная в нашей редакции. Она была очень классной, талантливой, драматичной и смелой. И то, что ее больше нет с нами, совершенно невозможное горе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці