Кітай цалкам заблакаваў «Вікіпедыю»
Улады Кітая абмежавалі доступ да анлайн-энцыклапедыі «Вікіпедыя» на ўсіх мовах. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі» са спасылкай на фонд «Вікімедыя», які падтрымлівае рэсурс.
«Пасля стараннага аналізу інтэрнэт-трафіку мы можам пацвердзіць, што «Вікіпедыя» ў краіне зараз заблакаваная на ўсіх мовах», — гаворыцца ў заяве фонду. Па словах яго прадстаўнікоў, яны не атрымлівалі ад кітайскіх уладаў ніякіх апавяшчэнняў аб забароне доступу да сайта.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў