Ярмошына зноў пра свой катэдж: Дамы сфатаграфаваныя — гэта вельмі асабістая інфармацыя
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё патлумачыла, чаму абурылася публікацыяй фота яе дома ў Драздах.
«Калі б гэта датычыла кватэры ў шматкватэрным доме, то не было б нічога страшнага, — кажа яна. — Але дамы сфатаграфаваныя — гэта ўжо вельмі асабістая інфармацыя. А размяшчэнне інфармацыі ўплывае на бяспеку жыцця тых, хто жыве ў гэтым доме. Гэта тое самае як старонка пашпарту з прапіскай… Я лічу, што такія рэчы павінны быць са згоды».
З дапамогай фота, кажа старшыня ЦВК, «вылічыць, дзе жыве Ярмошына… вельмі лёгка». «Менавіта таму я абурылася, а не таму, што спрабую нешта схаваць», — адзначыла Лідзія Міхайлаўна.
Ярмошына прызнае, што «катэдж вельмі дорага абыходзіцца, як і любы дом», ён з’яўляецца «дарагой цацкай». Пакуль у яе ёсць заробак, але ўжо хутка яна выйдзе на пенсію. Што тады? «У мяне някепская пенсія. Калі мне стане не па кішэні, буду вырашаць пытанне па змене жылля», — гаворыць Лідзія Ярмошына.
Ермошина возмущена публикациями в СМИ фото ее дома в Дроздах