Мінінфарм зарэгістраваў Kraj.by у якасці сецевага выдання
7 чэрвеня 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Міністэрства інфармацыі зарэгістравала грамадска-палітычны рэгіянальны партал Kraj.by у якасці сецевага выдання. Рашэнне пра гэта было прынята 7 чэрвеня.
Да гэтага Мінінфарм накіроўваў дакументы выдання на дапрацоўку.
Нагадаем, са снежня мінулага года інфармацыйныя сайты ў Беларусі могуць быць зарэгістраваныя ў якасці сецевых выданняў. Але ўмовы для рэгістрацыі настолькі ж складаныя, як і для друкаванай прэсы.
У гэтым годзе Мінінфарм ужо зарэгістраваў 10 дзяржаўных і 3 недзяржаўныя медыя ў якасці сецевых выданняў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Пінску пачалі судзіць Яўгена Нікалаевіча, які ў 2020 годзе асвятляў пратэсты пасля выбараў
26.09.2024
У Капенгагене рыхтуюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона
19.04.2024
Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта
29.03.2024
Генпракуратура Расіі прызнала «непажаданай» дзейнасць «польскай арганізацыі Belsat» на тэрыторыі РФ
13.09.2024