• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне арыштаваны беларус, вінавацяць у незаконным зборы інфармацыі

    У Прыморскім раённым судзе Адэсы разглядаецца крымінальная справа па абвінавачанні ўраджэнца Гомеля ў незаконным выкарыстанні спецыяльных тэхнічных сродкаў атрымання інфармацыі.

    Усё пачалося вясной 2018 года, калі найбуйнейшы ва Украіне аператар мабільнай сувязі «Київстар» звярнуў увагу на тое, што ў працы яго абсталявання з’явіліся знешнія праблемы ў выглядзе невядомага выпраменьвання. Аператар звярнуўся з заявай у Службу бяспекі Украіны. Спецыялісты правялі адпаведныя мерапрыемствы і выявілі месца крыніцы радыёвыпраменьвання, якая перашкаджала нармальнай працы абсталявання аператара мабільнай сувязі.

    Незаконная крыніца выпраменьвання з прыкметамі актыўнага комплексу маніторынгу сетак сотавай сувязі размяшчалася ў Адэсе ў адным з памяшканняў дома № 55 па вуліцы Вялікая Арнауцкая. Туды і прыйшлі з ператрусам аператыўнікі і следчы СБУ.

    Вуліца Вялікая Арнауцкая, 55.

    У ходзе ператрусу праваахоўнікі выявілі больш за дзясятак адзінак розных тэхнічных прылад, камп’ютарнай тэхнікі, носьбітаў інфармацыі, сім-карты і мабільныя тэлефоны. Той, хто ўсталяваў гэта абсталяванне, атрымліваў доступ да інфармацыі карыстальнікаў паслуг аператара «Київстар». А вось з якой мэтай — карыслівай або шпіёнскай, следства высветліць не змагло.

    Крымінальная справа была заведзена па ч.2 арт. 359 КК Украіны (незаконныя набыццё, збыт або выкарыстанне спецыяльных тэхнічных сродкаў атрымання інфармацыі). Санкцыя гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 7 гадоў.

    Адзіным затрыманым аказаўся грамадзянін Беларусі. Вядома, што ён ураджэнец Гомеля, раней не судзімы. У дачыненні да беларуса крымінальная справа расследавалася і была накіравана ў суд з абвінавачваннем у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 359 КК Украіны. Яму пагражае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці