• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд прыпыніў разгляд адміністрацыйнай справы “Вечернего Могилева”

    Суд Ленінскага раёнаМагілёва 11 ліпеня прыпыніў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні  газеты “Вечерний Могилёв”за распаўсюд інфармацыі экстрэмісцкага зместу. Суддзя Аляксандр Бушкевіч прыняў рашэнне пачакаць выніку разгляду скаргі газеты на рашэнне камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.

     

    img_20190711_152802_1cs.jpg

    Нагадаем, заяву ў суд з патрабаваннем прызнаць дзве публікацыі ў газеце “Вечерний Могилёв” экстрэмісцкімі накіраваў Ленінскі РАУС Магілёва.

    Падставай для звароту ў суд сталазаключэннекамісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўла Лёгкага (ад 5 красавіка 2019 года №174). Згодна гэтага заключэння, два артыкулы, апублікаваныя ў газеце “Вечерний Могилёв” і на сайце выдання ў 2015–2016 гадах пад загалоўкамі “У што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў?” і “Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны” прызнаныя экстрэмісцкімі.

    Разгляд адміністрацыйнай справы газеты «Вечерний Могилев» паводле арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць) распачаўся 8 ліпеня. У ходзе слухання прадстаўнік газеты ў судзе Станіслаў Леўчанка паведаміў, што выданне накіравала скаргу на рашэнне экспертнай камісіі ў Эканамічны суд Мінска, суддзя Бушкевіч абвясціў перапынак у працэсе да 11 ліпеня, каб пераканацца ў гэтым.

    11 ліпеня напачатку пасяджэння суддзя Аляксандр Бушкевіч пацвердзіў, што такая скарга сапраўды накіраваная, і абвясціў пра прыпыненне вытворчасці па справе“Вечернего Могилёва” да таго часу, пакуль сваё рашэнне не вынесе Эканамічны суд Мінска.

    У выступе ў судзе юрыст газеты “Вечерний Могилёв” Станіслаў Леўчанка дапоўніў сваё папярэдняе хадайніцтва на працэсе. У прыватнасці, ён адзначыў, што “заключэнні экспертаў некампетэнтныя”, а “патрабаванні Ленінскага РАУС з’яўляюцца незаконнымі”. Таксама ён шмат разважаў пра “педэрастаў”, “педафілаў” і “мужаложцаў”.

    Падчас перапынку ў судовым пасяджэнні адзін з прыхільнікаў “Вечернего Могилёва” запрасіў прысутных пасля суда пачаць сабіраць подпісы ў падтрымку газеты на імя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб спыніць “прасоўванне педэрастыі ў Магілёве”.

    img_20190711_154921_4cs.jpg

    Таксама адзначым, што, не чакаючы рашэння суда, “Вечерний Могилёв” прыбраў з сайта два матэрыялы: “Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны” і “У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў”. Менавіта іх экспертная камісія прызнала экстрэмісцкімі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці