• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Валянціне Барадулінай сабралі грошай на святло на некалькі гадоў наперад

    Валянціне Барадулінай сабралі грошай на святло на некалькі гадоў наперад. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст і грамадскі дзеячГлеб Лабадзенка. Энергазбыт быў уражаны гэтай акцыяй неабыякавых беларусаў па падтрымцы ўдавы народнага паэта Рыгора Барадуліна. "За святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650(!) плацяжоў", — піша Лабадзенка.

    Як інфармавала Еўрарадыё, запазычанасць за святло 80-гадовай Барадулінай, якая пасля смерці ў 2014 годзе мужа жыве адна, складала 917 рублёў. У кватэры з электраплітой была адключана электрычнасць. Грошы былі сабраныя хутка і запазычанасць ліквідавалі, святло ў кватэры аператыўна падключылі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці