Супраць прымусовай падпіскі на дзяржСМІ выступілі больш за 14 тысяч чалавек
На сайце Change.org ідзе збор подпісаў супраць прымусовай падпіскі на друкаваныя дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Петыцыю ўжо падпісалі 14 030 чалавек.
«Дзяржаўная прэса Рэспублікі Беларусь выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс. Склалася заганная практыка «рэкамендацыйна-прымусовай» падпіскі, калі кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, праінструктаваныя вышэйстаячымі органамі, указваюць калегам, якую дзяржаўную газету і часопіс варта выпісаць у абавязковым парадку, а рычагоў ціску на непаслухмянага працаўніка ці службоўца ў сённяшняй Беларусі мноства.
Аднак наклады друкаваных дзяржаўных СМІ неабходна падтрымліваць не шляхам адміністравання, арганізаванага ціску і прымусу, а іншымі формамі журналісцкай працы», — гаворыцца ў петыцыі.
Падпісаць петыцыю можна тут.