• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнткай Міжнароднага ПЭН-Клуба

    Падчас кангрэса Міжнароднага ПЭН-Клуба Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнткай арганізацыі. Пра гэта паведаміла ў Facebook старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Тацяна Нядбай — яна ўдзельнічае ў кангрэсе.

    Таксама віцэ-прэзідэнтамі абраныя Архан Памук (Турцыя), Луіса Валенсуэла (Аргентына), Элена Панятоўска (Мексіка), Франсыска Сіяніль (Філіпіны).

    85‑ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-цэнтра праходзіць у сталіцы Філіпінаў Маніле, на ім сабраліся больш за 200 чальцоў «Клуба  паэтаў, эсэістаў і раманістаў».

    Святлана Алексіевіч — сябра беларускага ПЭН-цэнтра ад 1989 году. У ліку ейных ўзнагародаў прэмія ад Шведскага ПЭН-клуба — у 1996 годзе яе ўзнагародзілі «за адвагу і годнасць у літаратуры». У 2015 годзе Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію «за шматгалосную творчасць — помнік пакутам і адвазе ў наш час».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці