• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Зісер абразіў не мяне, а ўсіх гледачоў, Нацбанк, Мінфін». На Tut.by са скандалам закрылася праграма Чалага пра эканоміку

    На партале Tut.by доўгі час існавала праграма «Эканоміка на пальцах», галоўным спікерам якой быў эканаміст Сяргей Чалы. Другі вядучы — журналіст, які дапамагаў разгарнуць думку і кіраваў размовай. Апошнім часам гэтым займалася Вольга Лойка. Калі стала вядома, што праграма закрываецца, ў сацыяльных сетках пачалося жывое абмеркаванне. 

    Калі стала вядома, што праграма закрываецца, ў сацыяльных сетках пачалося жывое абмеркаванне. 

    Хор спачуваючых разбавіў сваім рэзкім выпадам заснавальнік Tut.by Юрый Зісер: «Гэты бяссувязны набор словаў было папросту немагчыма слухаць. Уявіце, бываюць цудоўныя спецыялісты, якія не ўмеюць сцісла і ясна выказваць свае думкі», — напісаў ён у сваім фэйсбуку, дадаўшы, што статыстычныя паказчыкі праграмы па мерках партала правальныя.

    Гэта многіх абурыла, выказаўся нават Віктар Пракапеня ў такім духу, што «бяссувязны набор словаў» — не лепшае падсумаванне 8 год супрацоўніцтва. 

    У выніку Зісеру давялося выбачацца. 

    Рэдактар Tut.by Марына Золатава ў гэтай сітуацыі патлумачыла, што Чалы, імаверна, будзе больш цікавым аўдыторыі ў тэкставым фармаце. 

    Эканаміст, у сваю чаргу, расказаў «НН», што пра гэта думае:

    «У мяне цяжкія адносіны да прапановы пісаць: я не ўмею пісаць, усе гэта ведаюць, я размоўны чалавек. Інтанацыя, невербаліка — я не перадам гэта ў тэксце, таму пакуль адпачну. Можа быць, гэта прапанова — проста следства адсутнасці смеласці сказаць: «Мы гэта закрываем». А адносна словаў Зісера…

    Па-першае, ён выбачыўся, ды я і не крыўдую, ён жа не мяне абразіў, а аўдыторыю: Нацбанк, Мінфін. Калі праграма робіцца, зваротнай сувязі не заўважаеш, але я не чакаў такой такой колькасці цёплых словаў. Словы пра тое, што ніхто не глядзіць, не вяжуцца з колькасцю тых, хто кажа «дзякуй за ўсё», «як так?». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці