• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыня Слонімскага райвыканкаму зьменшыў прэтэнзіі да блогера NEXTA

    18 кастрычніка ў Менскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.

    Марыя Колесава-Гудзіліна, якая прадстаўляе інтарэсы Генадзя Хоміча. Мінск, 8 кастрычніка 2019 году

    Генадзь Хоміч удакладніў пазоў і цяпер патрабуе 10 тысяч рублеў кампэнсацыі маральнай шкоды замест ранейшых 50 тысяч.Таксама ў пазове публікацыя паста NEXTA разьбітая па фразах.

    Абодва, пазоўнік і пазваны, у суд не зьявіліся, інтарэсы Хоміча прадстаўлялі два адвакаты: Марыя Колесава-Гудзіліна і Арцём Калоша.

    Сьцяпан Пуціла сказаў карэспандэнту Свабоды, што ў працэсе ня будзе яго прадстаўніка, у суд ніякіх матэрыялаў ён не накіроўваў, бо для яго «гэта ня суд». Ён сказаў, што ягоныя крыніцы пацьвярджаюць інфармацыю пра Хоміча, хоць «ёсьць невялікія разыходжаньні ў дробязях». Ён сказаў, што «паралельна, але з разуменьнем» ставіцца да таго, што іншыя выданьні, якія перадрукавалі пост, ідуць на міравую з Хомічам. Асноўнае паседжаньне ў справе прызначылі на 12 лістапада.

    10 жніўня тэлеграм-канал Nex­ta апублікаваў інфармацыю пра затрыманьне Хоміча. Паводле яе, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы. Хоміч стаў аспрэчваць, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецьвярозым стане. Ва ўправе ДАІ Горадзенскай вобласьці заявілі, што ня маюць зьвестак пра затрыманьні Хоміча. Як гаворыцца ў пазове, пост Nex­ta пра затрыманьне Хоміча ўбачылі каля 200 тысяч чалавек. На гэтую інфармацыю спасылаліся СМІ.

    Генадзь Хоміч патрабуе публікацыі абвяржэньня непраўдзівых зьвестак. Спачатку ён ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 50 тысяч рублёў. Грошы ён зьбіраецца пералічыць Слонімскай бальніцы на рамонт інфэкцыйнага аддзяленьня.

    Аналягічныя пазовы Хоміч таксама падаў супраць уласьнікаў незалежных выданьняў «Беларускі партызан», 21.by і «Вечерний Бобруйск», якія перадрукавалі пост Nex­ta.

    Пазоў Хоміча да ўласьніцы сайту «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай Савецкі суд Менску пачаў разглядаць 8 кастрычніка, чарговае пасяджэньне прызначана на 30 кастрычніка.

    Хоміч пайшоў на міравую з сайтам 21.by, які мусіць заплаціць старшыні райвыканкаму кампэнсацыю маральнай шкоды ў 1500 рублёў. У справе супраць «Вечернего Бобруйска» адбыліся два пасяджэньні, наступнае прызначана на 6 лістапада.

    З 2014 году да СМІ былі задаволеныя сем судовых пазоваў, паведамілі ў БАЖ. Сумы маральных кампэнсацый, сплачаных СМІ, вагаліся ад 49 да 378 даляраў. Сярэдняя сума склала 213 даляраў. Паводле БАЖ, у бальшыні выпадкаў суды адмаўляюць у задавальненьні пазоваў аб маральнай кампэнсацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці