• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках

    Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    Марына Касінерава. Фота з Facebook

    Падставай стаў фотаздымак Вячкі Касінерава ў шапцы з надпісам Class War (надпіс унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), апублікаваны ў Face­book 8 траўня 2017 года. Праўда, разабраць, які менавіта надпіс на шапцы Касінерава на тым здымку, атрымліваецца не з першага раза. Паводле пратаколу, «экстрэмісцкае» фота было выяўлена пры аглядзе старонкі Марыны 10 студзеня 2020 года.

    Чаму раптам узнікла цікаўнасць да публікацыі трохгадовай даўніны? На думку актывісткі, «складанне пратакола — гэта проста чарговы паказчык таго, што за намі і за нашай дзейнасцю пільнуюць і пільнуюць вельмі уважліва. Гэта ў тым ліку адна з формаў псіхалагічнага ціску.

    Плюс, я думаю, іх вельмі непакоіць наша ініцыятыва (dissident.by — рэд.), якая прысвечана дапамозе палітычным вязням у Беларусі: іх колькасць, агучка любой інфармацыі і падтрымка. Бо яна выходзіць за межы Беларусі, і людзі не толькі пра гэта чытаюць, але пішуць лісты і распаўсюджваюць інфармацыю, што вельмі не зручна для ўладаў».
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці