• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Моладзевы фестываль-конкурс “Медыясфера-2020” адбудзецца ў анлайн-фармаце

    У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй моладзевы фестываль-конкурс “Медыясфера-2020” у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца ў анлайн-фармаце.

    Як паведаміла карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” загадчыца кафедры журналістыкі ГрДУ Інна Мінчук, ІІ Рэспубліканскі моладзевы фестываль-конкурс “Медыясфера-2020” адбудзецца 5–6 траўня 2020 года ў інтэрактыўнай форме — у выглядзе анлайн-стрыму. Фэст быў запланаваны на 16–17 красавіка, аднак праз пашырэнне эпідэміі каранавіруснай інфекцыі Covid-19 у Беларусі было вырашана перанесці яго на пазней і змяніць фармат.

    Да ўдзелу ў фэсце запрашаюць творчую моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 гадоў з усёй Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Мінадукацыі і Мінінфармацыі, упраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы.

    Для прац удзельнікаў абраныя дзве ключавыя тэмы: “Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край” і “Alma Mater у маім лёсе”. Сёлета ГрДУ святкуе 80-годдзе з моманту свайго заснавання, апроч гэтага 2020 год абвешчаны Годам малой радзімы. Гэтыя чыннікі і абумовілі выбар тэм.

    Першапачаткова мерапрыемства прадугледжвала заезд удзельнікаў, адкрыты паказ лепшых конкурсных прац, медыяквэст з падсумаваннем вынікаў, майстар-класы, цырымонію ўзнагароджання пераможцаў. (Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў планавалася здзяйсняць за кошт дзяржбюджэту.)

    Аднак бягучая эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі дыктуе свае ўмовы і патрабуе прытрымлівацца захадаў неабходнага сацыяльнага дыстанцыявання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці