• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяарганізацыі краін Усходняга партнёрства заклікаюць еўрапейскія структуры падтрымаць незалежныя СМІ

    У звароце да кіраўнікоў еўрапейскіх інстытуцый гаворыцца пра тое, як на працу незалежных СМІ і журналістаў паўплывала пандэмія COVID-19: «Пандэмія забрала ў нас тысячы жыццяў, а таксама нанесла цяжкі фінансавы ўдар па нашай эканоміцы і фундаментальных прынцыпах свабоды СМІ».

    З сярэдзіны сакавіка 2020 года, калі ўрады ўстанавілі каранцінныя рэжымы, для незалежных СМІ ў рэгіёне Усходняга партнёрства рэзка скараціліся крыніцы фінансавых даходаў, такіх як рэклама і іншыя, што дазваляла жыць і развівацца. Разрыў паміж патрэбамі СМІ і даступнымі рэсурсамі значна павялічыўся. У сваю чаргу, нацыянальныя ўрады скарысталі крызіс COVID-19 як нагоду для абмежавання свабоды СМІ. Існуюць рызыка захопу СМІ суб’ектамі, чые асабістыя інтарэсы ставяць пад пагрозу свабоду прэсы. Зарэгістраваныя выпадкі ад абмежавання доступу да публічнай інфармацыі ў Арменіі, Грузіі і Малдове да прамога пераследу журналістаў і грамадскіх актывістаў у Азербайджане і Беларусі, адмова ў абароне правоў журналістаў з боку праваахоўных органаў ва Украіне, адзначаецца ў звароце.

    Аўтары дакумента заклікаюць вылучыць дадатковае фінансаванне для незалежных медыя; забяспечыць фінансаванне і падтрымку даследаванняў аўдыторыі і навыкаў вядзення медыябізнесу, каб дапамагчы СМІ рацыянальна выкарыстоўваць свае абмежаваныя фінансавыя і чалавечыя рэсурсы; пашырыць падтрымку рэгіянальных ініцыятываў па падвышэнні медыяпісьменнасці, развіццю крытычнага мыслення сярод насельніцтва.

    Дакумент накіраваны кіраўнікам шэрагу еўрапейскіх структур, у прыватнасці на кіраўніцы Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен, прэзідэнту Савета Еўропы Шарлю Мішэлю, дырэктару UNESCO Одры Азулай, Прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру і іншым.

    Пад зваротам падпісаліся 33 арганізацыі з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), якія звязаны з працай і развіццём СМІ. Сярод падпісантаў — ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Акадэмія ўкраінскай прэсы (Украіна), Асацыяцыя незалежнай прэсы (Малдова), Detec­tor Media (Украіна), Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі і грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар», Цэнтр медыяініцыятыў (Арменія) ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці