• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Музычны партал «Тузін Гітоў» спыніў дзейнасьць пасьля 17 год працы

    Музычны партал «Тузін гітоў» спыняе дзейнасьць пасьля 17 гадоў працы, паведаміў 9 чэрвеня на Face­book заснавальнік Сяргей Будкін.

    Раней на партале Tuzinfm.by рэгулярна абнаўляўся гіт-парад беларускай музыкі, публікаваліся новыя песьні і кліпы. Апошні тур гіт-параду завершыўся 28 лістапада 2019 году. Ці застанецца сайт у «закансэрваваным» выглядзе, Будкін ня ўпэўнены — на ўтрыманьне патрэбныя грошы.

    Ад брэнду «Тузіна гітоў» Будкін не адмаўляецца: працягне рабіць тэлепраект Bel­sat Music Live (які вядзе разам зь Мірай Шульц) і перадачу «Радыё Тузін» (выходзіць на «Радыё Рацыя» зь вядоўцам Алегам Хаменкам), а таксама конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай» (які ладзіць супольна з фондам «Вяртаньне»).

    Таксама Будкін абяцае займацца іншымі музычнымі і адукацыйнымі праектамі, выпускаць альбомы і самотнікі беларускіх выканаўцаў у інтэрнэце. Першы рэліз ужо апублікаваны: альбом песень праекту «НЕрасстраляныя» зь песьнямі скчасных выканаўцаў на вершы беларускіх паэтаў, рэпрэсаваных у 1930‑я. Неўзабаве Будкін абяцае і выдаць кнігу з матэрыяламі праекту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці