Журналістцы «Белсату» далі 945 BYN штрафу за стрым з пікету Святланы Ціханоўскай
16 чэрвеня 2020
Галіну Абакунчык абвінавачвалі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.
Cуд Жодзіна прыняў рашэнне пакараць штрафам у памеры 35 базавых велічынь Галіну Абакунчык. Штраф яна атрымала па артыкуле 22.9 адміністрацыйнага кодэксу – за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.
Нагадаем, што журналістку затрымалі разам з аператарам пасля стрыму з пікету па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую, які адбываўся ў Жодзіне і трансляваўся ў сацыяльных сетках Белсат 5 чэрвеня.
Гэта не адзіны выпадак затрымання журналістаў «Белсату» за стрымы. Апошнім часам ледзь не кожны стрым для нашых калегаў сканчваўся гадзінамі ў пастарунках, пратаколамі і штрафамі.
Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе (табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
TГ-каналы DOXA і «Katolik_life. Неафiцыйнае» — у «экстрэмісцкім» спісе
03.09.2024
Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсата»
12.03.2024
Журналіст Андрэй Гнёт пераведзены пад хатні арышт
06.06.2024
У Рызе з’явілася «пустое крэсла» Кацярыны Андрэевай і прагучалі яе творы па-латышску
18.11.2024