• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую затрымалі на акцыі салідарнасці. Яна пад вартай

    Алена Янушкоўская вяла прамую трансляцыю з супольнага пікета “Страны для жизни” і прахільнікаў  Віктара Бабарыкі.

    На знак салідарнасці некалькі соцень жыхароў Віцебска сталі ланцугом уздоўж вуліцы Леніна. Блогерка каментавала падзеі, размаўляла з людзьмі ў прамым эфіры. Разам з ёй на пікет прыйшла дачка, Юлія Уласенка.

    Алена Янушкоўская

    Праз паўтары гадзіны ад пачатку на пікеце з’явіліся міліцыянты і пачалі папярэджваць прысутных пра незаконнасць іхных дзеянняў.  ДАІ спыніла транспартны рух, а да ланцуга салідарнасці пад’ехалі некалькі мікрааўтобусаў з таніраванымі вокнамі. Тады людзі вырашылі пакінуць гэтай месца і перайсці на Плошчу Перамогі. Па ходніках ішлі па адным, грамадскі парадак не парушалі. Падчас пераходу да Алены Янушкоўскай і Юліі Уласенка пад’ехаў адзін з мікрааўтобусаў, супрацоўнікі міліцыі схапілі  абедзьвюх жанчын — гэта момант зняў на відэа адзін з мінакоў.

    У  аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёна Віцебска на абедзвюх жанчын склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

    Юлію Уласенка адпусцілі дадому, бо там яе чакалі непаўнагадовыя дзеці. Алену Янушкоўскую забралі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там яна будзе знаходзіцца прынамсі да суду ў панядзелак 22-га чэрвеня.

    Віцебскія праваабаронцы і журналісты звяртаюць увагу на тое, што  Алена Янушкоўская — інвалід 3‑й групы, яна хварэе на астму, і цягам гэтага года перанесла дзве хірургічныя аперацыі. Яе знаходжанне ў ІЧУ нічым не апраўдана: яе дзеянні не неслі ніякай пагрозы грамадскасці.

    Але віцебскія супрацоўнікі міліцыі не прымаюць гэтыя акалічнасці да ўвагі: Алена Янушкоўская ўжо другі раз цягам гэтага месяца трапляе ў ІЧУ, дзе яе амаль трое сутак ўтрымліваюць да суда. Мінулы раз гэта адбылося 6‑га чэрвеня.

    «Я прымушаю ўлады працаваць». Як жыве блогерка з‑пад Віцебска, якую 6 разоў аштрафавалі за сьнежаньскія пратэсты

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці