• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы вядучы БТ і АНТ абурыўся затрыманьнямі ля крамы Symbal.by

    Былы вядучы БТ і АНТ Дзяніс Курʼян апублікаваў у сваім інстаграме пост у падтрымку крамы Symbal.by. Курʼян зьвярнуўся да кіраўніцтва міліцыі і запатрабаваў патлумачыць прычыны затрыманьняў.

     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь-край дужых”. На ей наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Есць тыя, ў каго свае бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны? Я, як і, мяркую, увесь мірны беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка? Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра “зламанае люстэрка” нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць ўсіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны.

    A post shared by Денис Курьян (@denis_kurjan) on

     

    Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.​

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці