• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газета “Адзінства” апошні раз пісала пра выбары амаль месяц таму — 19 чэрвеня

    Сродкі масавай інфармацыі Барысаўскага раёна па-рознаму падыходзяць да асвятлення тэмы выбараў на сваіх старонках. Параўнанне згодна з гэтым крытэрам дзяржаўных і недзяржаўных медыя можа быць цікавым не толькі для прафесіяналаў, але і для тых, каго хвалюе агульнапалітычная сітуацыя ў краіне, у прыватнасці, ход выбарчай кампаніі.

    Газета “Адзінства”, друкаваны орган Барысаўскага райвыканкама, мае папяровую версію выдання і інтэрнэт-сайт. У электроннай версіі газеты апошняя публікацыя на тэму выбараў у адпаведнай рубрыцы “Выбары-2020” была зробленая амаль месяц таму — 19 чэрвеня.

    У друкаванай версіі “Адзінства” выбарчая тэматыка прысутнічае ў большым аб’ёме. У № 29 ад 8 ліпеня апублікаванае рашэнне Барысаўскага райвыканкама “О некоторых вопросах организации и проведения выборов Президента Республики Беларусь в 2020 году”. № 27 “Адзінства” — спецвыпуск, цалкам прысвечаны выбарам. У ім надрукавана рашэнне Барысаўскага райвыканкама “Об образовании участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь”, рэжым работы ўчастковых камісій, месца знаходжання і спісы іх членаў.

    Адзіная нататка за апошні месяц, якая сведчыць пра тое, што барысаўчан хвалюе тэма выбараў, апублікаваная 10 чэрвеня: “В сфере особого внимания борисовчан — избирательная кампания”. Чытач цікавіцца, ці не будзе парушэннем санітарных норм размяшчэнне выбарчых участкаў на тэрыторыі дзіцячых дашкольных устаноў. На яго пытанне адказвае начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама.

    У гэтым жа нумары “Адзінства” — спецвыпуск з аб’явай пра прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій, рашэнне Барысаўскага выканкама аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Барысаўскага раёна і спіс гэтых участкаў з інфармацыяй пра іх адрасы і межы.

    Зусім па-іншаму ход выбараў асвятляецца ў недзяржаўных раённых СМІ. Тут не публікуюцца афіцыйныя дакументы, але шмат “жывых” матэрыялаў, якія носяць інфармацыйны, дастаткова аб’ектыўны і часам крытычны характар: “Доступно и просто. Выборы президента в 17 гифках от EX-PRESS.BY”, “Все подписи борисовчан, поставленные за Виктора Бабарико и Валерия Цепкало, не будут учтены”, “Ближний круг”. “По каким принципам сформированы участковые избирательные комиссии в Борисове”, “Навсегда запомнила, как меня обдало горячей волной настоящего сексуального мужика. Буду голосовать за Лукашенко”, “Предвыборную агитацию в Жодино можно проводить только в трех местах”, “Штаб Бабарико подает в суд на Центризбирком”, “Сойм Партии Белорусского народного фронта выступил с заявлением”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці