Журналістку Адар’ю Гуштын, жонку рэдактара «НН» Ягора Марціновіча, дапыталі ў СК
Журналістку Адар'ю Гуштын, жонку рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, дапыталі ў Следчым камітэце. Допыт працягваўся дзесяць хвілін. Падпіску аб неразгалошванні Адар'я Гуштын даць адмовілася.

Ягора Марціновіча затрымалі раніцай 23 верасня як падазраванага па крымінальнай справе па арт. 188 КК («Паклёп»). Затрыманне і крымінальная справа, імаверна, звязаныя з інтэрв’ю дыджэя Сакалоўскага, які расказаў, што на Акрэсціна яго біў у карцары чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў