Былы рэдактар «Нашай Нівы» — пераможца прэміі Гедройца
Сёння прайшла цырымонія ўручэння самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Беларусі — імя Ежы Гедройца. Другі раз перамагае журналіст.
Першае месца і прыз — 11 тысяч беларускіх рублёў і 1000 $ ад спонсара — сёлета атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу нон-фікшн “Тантамарэскі”.
Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар “Песні пра Цімура”. Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу “Калядны стол”.
Сяргей Дубавец скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984 годзе. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда». Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987–1990), галоўны рэдактар газет «Наша Ніва» (1991–2000) і «Свабода» (2004–2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000–2001), аўтар штотыднёвай перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.
У 2017 годзе Гедройца атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Яна сатканая з рэпартажаў, якія ён рабіў для радыё «Свабода».
Віншуем пераможцаў прэміі!