Затрыманні журналістаў 17 кастрычніка. СПІС
17 кастрычніка ў Мінску праходзілі жаночы і студэнцкія маршы пратэсту. Было зафіксавана 4 затрыманні журналістаў.
Затрымалі фатографа Вадзіма Заміроўскага. Ён супрацоўнічае з інфармагенцтвам БелаПАН і парталам Tut.by.
Была затрыманая журналістка партала Onliner Дар’я Спевак.
Таксама затрыманы журналіст БелаПАН і TUT.BY Усевалад Зарубін.
Затрымалі і пасля парверкі дакументаў адпусцілі журналіста «РИА Новости».
Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Раман Лашкевіч пракаментаваў сённяшнія затрыманні журналістаў.
— У цяперашні момант размова пра затрыманні журналістаў не ідзе, ёсць журналісты, якія дастаўлены ў адно з тэрытарыяльных РУУС для разбіральніцтваў, у іх правяраюць дакументы.
Ён таксама дадаў, што адміністрацыйны працэс супраць журналістаў не пачынаўся. На ўдакладняючыя пытанні — хто менавіта з журналістаў «дастаўлены ў РУУС», у якім РУУС яны знаходзяцца, Лашкевіч адказваць адмовіўся.
— Калі будзе пачаты адміністрацыйны працэс, я вам дадаткова паведамлю, — сказаў Лашкевіч TUT.BY.