• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева арыштаваная на два месяцы

    Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

    Абраная мера стрымання: арышт на 2 месяцы (то бок да 20 студзеня 2021 года). Кацярына не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў.

    Сёння яе мусяць перавесці ў СІЗА Жодзіна.

    Па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, быў праведзены ператрус, але там нічога не знайшлі і не канфіскавалі. Як адзначаецца ў пратаколе, «прыладаў і сродкаў здзяйснення злачынства, прадметаў і дакументаў, якія маюць дачыненне да крымінальнай справы, не выяўлена».

    Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада ў Мінску. 17 лістапада яе прызналі вінаватай у парушэнні арт. 23.34 і 23.4 КаАП («удзел у масавых акцыях пратэсту» і «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі»). Суддзя — Вольга Няборская.

    Журналістка не змагла да суда нават азнаёміцца з пратаколам.

    Вінаватай сябе не прызнала і абвінаваціла міліцыянтаў, што складалі пратакол, у ілжэсведчанні.

    У судзе Кацярына расказала, што яе затрымлівалі ў кватэры, дзверы выламалі, забеглі каля 10 спецназаўцаў. Яны не тлумачылі нічога, проста сказалі, каб збіраліся і ішлі з імі. Гвалту падчас затрымання не было.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці