Павел Лёгкі пакідае Міністэрства інфармацыі
Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі звольнены з пасады. Пастановай урада №685 ад 1 снежня ён пераведзены дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Расіі.
За сваю кар’еру Лёгкі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі (2003–2013), быў дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Маскве (2013–2018). У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам, а потым першым намеснікам міністра інфармацыі.
Сёлета ў верасні яго ўключылі ў свой «чорны спіс» Літва, Латвія і Эстонія як аднаго з чыноўнікаў, вінаватых у фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, задушэнні пратэстаў, парушэнні асноўных правоў грамадзян, перашкоды працы СМІ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў