• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Арцёму Ляву вярнулі тэхніку і дакументы, якія забралі падчас аблавы ў бізнэс-цэнтры «Імагуру» 5 сакавіка

    Цікава, што на тэхніку не быў складзены вопіс. Рэчы ляжалі ў памяшканні, дзе праходзіла мерапрыемства, а журналіст у гэты час выйшаў, таму сумку проста забралі разам з усімі людзьмі, якіх у той вечар затрымалі ў "Імагуру".

    У журналіста ёсць вялікія пытанні да такога падыходу. Бо супрацоўнікі міліцыі, атрымліваецца, не нясуць адказнасць за матэрыяльныя каштоўнасці, якія ім прывезлі амапаўцы без якога-кольвек дакументавання.

    6 сакавіка Арцём Лява тэлефанаваў у РУУС, каб даведацца, дзе яго сумка з тэхнікай, дакументамі, грашыма. А сёння журналіста двойчы выклікалі ў Ленінскі РУУС Мінска: першы раз забраць свае рэчы, а другі раз — пісаць тлумачальную наконт яго званка ў міліцыю 6 сакавіка, калі журналіст, як ён кажа, «спрабаваў знайсці канцы».

    Нагадаем, 5 сакавіка вечарам невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднанняў, якая праходзіла ў «Імагуру», было затрымана 29 чалавек, паводле інфармацыі праваабаронцаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці