• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Брестской газете», якую не друкуюць, чыноўнікі прапануюць падпісацца на раёнку

    Рэдакцыя "Брестской газеты" 10 сакавіка атрымала ад райвыканкама ліст з прапановай падпісацца на другі квартал на дзяржаўную раёнку "Заря над Бугом". Ліст прыйшоў на электронную пошту рэдакцыі, піша выданне.

    Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дзяржаўная раёнка — «адзіны сродак масавай інфармацыі ў раёне, які даводзіць да чытачоў нарматыўна-прававыя акты, якія прымаюцца райвыканкамам і раённым Саветам дэпутатаў».

    Пра вынікі падпіскі прапаноўваецца паінфармаваць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама да 24 сакавіка. У справаздачы трэба адзначыць колькасць тых, хто працуе / колькасць індывідуальных падпісчыкаў.

    Ліст, мяркуючы па адрасах у рассылцы, атрымалі 30 прадпрыемстваў і арганізацый. 

    Як  паведамляла Еўрарадыё, з Новага года «Брестская газета» перастала выходзіць на паперы. Напрыканцы лістапада мясцовая друкарня адмовілася працягваць кантракт на друк. Пасля гэтага рэдакцыя так і не знайшла ў краіне друкарню, якая пагадзілася б друкаваць выданне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці