• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік Беларускага касцёла просіць аднавіць трансляцыю імшы па радыё

    У нядзелю 11 красавіка святая Імша ў 8.15 з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску можа трапіць у эфір беларускага радыё. Як паведаміў у размове з Catholic.by пробашч архікатэдры ксёндз канонік Антоні Клімантовіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ад імя шматлікіх беларускіх парафій скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Мінгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансляцыю ранішняй святой Імшы.

    Ксёндз Антоні Клімантовіч адзначыў, што афіцыйнага пацвярджэння аб аднаўленні радыётрансляцый ён асабіста не атрымаў, аднак быў паінфармаваны супрацоўнікамі Белтэлерадыёкампаніі, што 11 красавіка парафіяльная святая Імша а 8.15 трапіць у жывы радыёэфір.

    Пробашч архікатэдры мае надзею, што трансляцыя святой Імшы адбудзецца, прычым не толькі 11 красавіка, але вернецца ў штонядзельную праграму Белтэлерадыёкампаніі.

    Інфармацыя будзе ўдакладняцца.

    Трансляцыя нядзельных святых Імшаў у 8.15 з мінскай катэдры адбывалася бесперапынна з 2000 года па жнівень 2020 года. У адну са жнівеньскіх нядзель мінулага года без тлумачэнняў з боку Белтэлерадыёкампаніі спынілася ўключэнне набажэнстваў у жывым эфіры. Нагадаем, што да катэдры на працягу некалькіх гадоў радыётрансляцыі нядзельных Імшаў вяліся з касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці