• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзянісу Івашыну на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

    Гродзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну яшчэ на два месяцы працягнулі тэрмін ўтрымання пад вартай. Пра гэта паведамліла ў сацыяльных сетках яго жонка Вольга Івашына.

    Таксама Вольга піша, што Дзяніса пасля дзесяці дзён знаходжання ў карцары змясцілі ў каранцін.

    “Адміністрацыя сцвярджае, што нехта з ягонай камеры захварэў (невядома на што), і Дзяніс чамусьці правёў пару дзён у… ШМАТЛЮДНЫМ «каранціне»”, — паведаміла Вольга ў Face­book.

    Стала вядома, што Дзяніс Івашын атрымаў перадачы, якія Вольга разам з сябрамі журналіста здолела перадаць яму ў гродзенскую турму.

    Вольга Івашына адзначае, што Дзянісу адаслана звыш за 50 лістоў і паштовак: “Паспрабуем высветліць, колькі з іх ён насамрэч атрымаў і, як што, запытаемся ў адміністрацыі турмы, куды яны падзелі астатняе”.

    Паводле Вольгі, на сёння сувязь з Дзянісам, які знаходзіцца за кратамі больш за два месяцы, вельмі фрагментарная — толькі праз лісты і адваката.

    Напісаць ліст Дзянісу можа любы жадаючы на адрас: Івашыну Дзянісу Яўгенавічу, турма № 1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023.

    Дапамагчы сям’і Івашыных магчыма пералічыўшы грошы на рахунак БПС-СБЕРБАНК:

    5435 5311 6677 1004 да 08.23
    LIUDMILA IVASHINA-DOBINA

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці