Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць 6 ліпеня за працу без акрэдытацыі
Журналіста вінавацяць у працы без акрэдытацыі за выхад у прамы эфір праграмы “Главное” 25 траўня.
Суд па справе журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча перанеслі на 6 ліпеня.
Сёння, 2 ліпеня, журналіста выклікалі ў Першамайскі РУУС Мінска, дзе апыталі з нагоды яго супрацоўніцтва з міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).
Пратаколы па гэтым артыкуле часта складаюць на журналістаў, якія не здолелі атрымаць акрэдытацыю МЗС Беларусі і рыхтавалі матэрыялы ў замежныя медыя.
Суд Першамайскага раёна разглядзіць справу журналіста сёння а 14 гадзіне, але сам Раман не зможа прысутнічаць на пасяджэнні. Журналісту пагражае штраф ад 20 да 30 базавых велічынь.