• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У кайданках, разам з сабакам у службовым аўто». Адар’я Гуштын — пра тое, як затрымлівалі мужа і як падтрымаць «Нашу Ніву»

    Жонка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, журналістка Адар’я Гуштын расказала пра тое, як затрымлівалі яе мужа, патлумачыла, чаму яна непакоіцца за ягоны стан здароўя, і параіла, як можна ў гэтай сытуацыі падтрымаць «Нашу Ніву» і ўсе незалежныя СМІ Беларусі.

    Адарʼя Гуштын непакоіцца за стан здароўя мужа, якому падчас допыту ў Сьледчым камітэце выклікалі хуткую дапамогу. Паводле жонкі, Ягор ня меў праблемаў са здароўем, і ў такой сытуацыі можна меркаваць пра магчымыя катаваньні.

    Журналістка расказала пра абставіны затрыманьня Ягора Марціновіча. Паводле яе, гэта адбылося, калі ён выгульваў сабаку Альму. Яго ў кайданках разам з сабакам пасадзілі ў спэцтранспарт і павезьлі ў рэдакцыю.

    «Затрыманыя сумленныя людзі, патрыёты», — такім чынам яна пракамэнтавала арышт супрацоўнікаў «Нашай Нівы». «Трэба трымацца праўды і закону», — такім было жыцьцёвае крэда яе мужа, падкрэсьлівае журналістка.

    Сёньня тэлефон Ягора Марціновіча быў пэрыядычна актыўны ў інтэрнэце. Адарʼя кажа, што паролі на тэлефоне былі вельмі надзейныя, і калі нехта ў яго заходзіў, то, магчыма, мужа прымусілі іх назваць, мяркуе Адарʼя.

    На частае пытаньне, якое ёй задаюць сёньня, чым можна дапамагчы, Адарʼя заклікае людзей працягваць чытаць «Нашу Ніву» і іншыя незалежныя СМІ на розных плятформах. «Назад дарогі няма, у нас сумленьне чыстае. Журналісты Беларусі павінны працаваць», — лічыць яна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці