У журналісткі Таццяны Смоткінай быў вобшук
Вобшук у журналісткі-фрылансера Таццяны Смоткінай адбыўся ў межах арт. 130 частка 1 Крымінальнага кодэкса ("распальванне варажнечы").
Падчас вобшуку ў Таццяны Смоткінай забралі тэлефон і сістэмны блок.
«Вобшук праводзіў оперупаўнаважаны Аляксандр Юргель, з ім былі маёр міліцыі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС Мажынскі, курсант інстытута МВД Уладзімір Князеў. Санкцыю на вобшук даў пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Валынец па заяве маёра юстыці Патапахіна. Падстава — артыкул 130 частка 1 КК («распальванне варажнечы»), быццам нехта 12 красавіка ў тэлеграм-канале «Глыбокае для жыцця» заліў ролік пра нейкую там выбухоўку. Міліцыянты палічылі, што я магу быць датычнай да распаўсюду інфармацыі пра гэта. Лічу, што большага абсурду, яны не змаглі і прыдумаць», — распавяла журналістка.
Таццяна Смоткіна на свабодзе.