У Мінску затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч, у яе дома ПЕРАТРУС
23 ліпеня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта «Новаму Часу» паведамілі відавочцы.
Затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч падчас здымак у дзіцячым хоспісе. Верагодна, яе павезлі дадому на ператрус.
Інфармацыя пра ператрус пацвердзілася.
Вечарам Ксенію Галубовіч адпусцілі.
— Я на волі і пад падпіскай аб неразгалошванні. Супрацоўнікі КДБ правялі вобшук у мяне дома, паводзілі сябе этычна. Пасля мяне завезлі на допыт, а пазней адпусцілі. Тэхніку не забралі, — распавяла журналістка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пуцін і Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні аб’яднанага медыяхолдынга Расіі і Беларусі
30.01.2024
Блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну
18.10.2024
Аўтары Telegram-каналаў змогуць размяшчаць платны кантэнт і атрымліваць данаты ад карыстальнікаў
08.07.2024
На пінскім тэлебачанні распавядаюць, як вяскоўцы ахвяруюць у выбарчы фонд Лукашэнкі
14.11.2024