• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Таццяна Смоткіна будзе падаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

    Віцебскі абласны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу глыбоцкай журналісткі-фрылансера Таццяны Смоткінай.

    Журналістка абскарджвала адміністрацыйны штраф у памеры 30 базавых велічыняў (870 беларускіх рублёў), які 27 жніўня ёй прызначыла суддзя Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка паводле ч. 3 арт. 23.4 КаАП. На падставе міліцэйскага пратакола суддзя Вашчанка прызнала журналістку вінаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

    Нагодай для адміністрацыйнай справы тады стала інтэрв’ю з глыбоцкім актывістам і фітнес-трэнерам Аляксандрам Шарабайкам для “Беларускага Радыё Рацыя”. У гутарцы з журналісткай ён распавёў пра сваё затрыманне, адбыванне арышту і выказаў стаўленне да міліцыі і ўладаў.

    Паколькі Таццяна Смоткіна не лічыць сябе вінаватай і была нязгодная з пастановай Глыбоцкага райсуда, яна звярнулася ў суд вышэйшай інстанцыі — Віцебскі абласны суд. Апеляцыйную скаргу разгледзілі 22 верасня без удзелу журналісткі. Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова заявіла, што парушэнняў патрабаванняў працэсуальнага закона, якія спрыяюць адмене вынесенай пастановы глыбоцкага раённага суда, няма.

    Довады Смоткінай і яе скаргу на неадпаведнасць пастановы Глыбоцкага раённага суда Канстытуцыі Беларусі і  Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах абласны суд назваў няслушным тлумачэннем норм заканадаўства.

    Тое, што Глыбоцкі раённы суд пакараў Таццяну Смоткіну фактычна за відэасюжэт, як было напісана ў пастанове, — хоць яна не робіць відэасюжэты, а запісвае людзей на дыктафон — абласны суд палічыў абдрукоўкай.

    Таксама ні раённая, ні абласная судовыя інстанцыі не палічылі як змякчальны фактар, тое, што журналістка гадуе непаўнагадовае дзіця.

    Таццяна Смоткіна мае намер далей змагацца за свае правы і будзе падаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці