Жыхара Полацка пасадзілі на 10 сутак за леташнія рэпосты з сайтаў СМІ, калі тыя не былі яшчэ экстрэмісцкімі
Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзенеў атрымаў 10 сутак арышту за рэпосты ў «Аднакласніках» навінаў «польскага тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім», а таксама Тут.бай, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе.
Адвакат звярнуў увагу суддзі, што ў 2020 годзе навіны згаданых медыя не лічыліся «экстрэмісцкімі», піша Віцебская вясна.
Аднак суд прызнаў мужчыну вінаватым у «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.19.11)
5 кастрычніка суд у Полацку разгледзіць яшчэ адну справу паводле такога ж адміністрацыйнага артыкула.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў