• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ганаруся калегамі і ўпэўненая, што ТУТ.бай будзе жыць» — Марына Золатава

    Парталу ТУТ.бай 5 кастрычніка споўніўся б 21 год, нагадалі былыя супрацоўнікі медыя. Яны прыводзяць вытрымкі з ліста галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні.

    «Сёння, калі спаўняецца 21 год, я хачу сказаць, што ганаруся маімі калегамі і ўпэўненая ў тым, што ТУТ.бай будзе жыць», — піша Марына Золатава. Яна таксама падзякавала чытачам за падтрымку, якую журналісты медыя адчуваюць нават за кратамі, і павіншавала ўсіх з днём нараджэння партала.

    18 траўня ў цэнтральным офісе партала ТУТ.бай прайшоў ператрус. Сайт стаў недаступны. Адначасова сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў медыя. У цяперашні час па справе самага папулярнага партала затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку Марына Золатава, журналісты Алена Талкачова і Вольга Лойка. Пад хатнім арыштам знаходзіцца Юлія Чарняўская, культуролаг і жонка заснавальніка партала Юрыя Зісера. Усе фігуранты гэтай справы прызнаныя палітвязнямі. 

    Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў партала была распачатая па ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці