Выйшаў на свабоду пасля арышту відэааператар Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пасля 14 сутак выйшаў на волю відэааператар Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з нямецкім выданнем Deutsche Welle, паведамляе "Наша Ніва".
Ягора Камароўскага затрымалі 28 верасня і абвінавацілі ў «хуліганстве». Хаця 1 кастрычніка ў яго дома прайшоў ператрус ужо па крымінальнай справе. У пастанове на ператрус былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэкса «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў