• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вясна»: затрыманым за камэнтары ў «справе Зельцара» 20 дзён не перадаюць перадачы

    Амаль тры тыдні людзі, на якіх завялі крымінальныя справы за камэнтары пра сытуацыю зь перастрэлкай Андрэя Зельцара з КДБ, застаюцца ў ізалятарах бязь зьменнай бялізны і сродкаў гігіены.

    Амаль усіх затрыманых за камэнтары ў «справе Зельцара» з усёй Беларусі ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8. Але з моманту, калі іх туды перавялі, там абвясьцілі карантын, празь які затрыманых абмежавалі ва ўсім, паведамляе «Вясна».

    Як паведамляюць сваякі затрыманых, у жодзінскай турме палітвязьням не перадаюць ні перадачы, ні лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў. Па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за камэнтары.

    Сваякі спрабуюць дасылаць вязьням пасылкі, але невядома, ці перададуць іх адразу, ці толькі пасьля карантыну.

    Фактычна, усе фігуранты «справы Зельцара» ўжо тры тыдні сядзяць у тым адзеньні, у якім іх затрымалі, бяз сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Адказы на лісты родныя таксама не атрымліваюць, яны нават ня ведаюць, ці аддаюць лісты зьняволеным. Дакладную дату заканчэньня карантыну ў жодзінскай турме блізкія ня ведаюць, але доўжыцца ён ужо прыкладна два тыдні. Сваякам кажуць, што ён дакладна будзе дзейнічаць яшчэ да канца гэтага тыдню.

    Адзіным варыянтам падтрымкі палітзьняволеных у гэтай справе застаецца папаўненьне асабовага рахунку вязьня ў турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. Аднак дакладна невядома, ці працуе «атаварка» падчас карантыну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці