• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У СІЗА‑1 вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

    Гэта вынікае з афиційнага адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цедрыка на зварот родных палітзняволенага.

    Аказваецца, адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, але ўступілі ў сілу — 29 верасня. З ПУР быў выключаны пункт 169: «Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі».

    Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

    «У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <…>

    Раней аформлены перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату», — падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА‑1.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці