• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ пра пакаранне беларускіх журналістаў за лайкі і рэпосты ў Facebook: Гэта новае дно, нават з улікам працяглых рэпрэсій

    Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists, CPJ) апублікаваў заяву з нагоды пераследу калегаў Ірыны Слаўнікавай і Сяргея Няроўнага.

    «Беларускія ўлады павінны спыніць практыку забароны інфармацыйных агенцтваў і не павінны караць журналістаў за анлайн-узаемадзеянні з забароненымі выданнямі», — заявіў Камітэт па абароне журналістаў.

    1 лістапада беларускія суды асудзілі двух журналістаў, Ірыну Слаўнікаву і Сяргея Няроўнага, паводле абвінавачання ў распаўсюджванні экстрэмізму ў сувязі з іх меркаваным узаемадзеяннем са старонкамі забароненых незалежных медыя-парталаў  Белсат і Тут бай у Face­book. 

    Нагадаем, суд Першамайскага раёна горада Мінска пакараў Ірыну Слаўнікаву 15 суткамі арышту за рэпосты ў Face­book.
    Суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці аштрафаваў журналіста-фрылансера Сяргея Няроўнага на 580 беларускіх рублёў за  распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а менавіта за лайкі да публікацый партала Тут бай у Face­book у 2020 годзе.

    «Абвінавачанне журналістаў у экстрэмізме за тое, што яны проста ўзаемадзейнічалі са старонкамі Белсат і Тут бай у Face­book,  — гэта новае дно, нават з улікам працяглых рэпрэсій беларускіх уладаў у адносінах да незалежнай прэсы, — кажа Гульноза Саід, каардынатарка праграм Камітэту абароны журналістаў (КАЖ) у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — Улады павінны неадкладна вызваліць Ірыну Слаўнікаву, не аспрэчваць скаргу Сяргея Няроўнага і спыніць пераслед прадстаўнікоў прэсы».

     

    Улады Беларусі заблакавалі партал Тут бай у маі гэтага года, у жніўні —  рызналі экстрэмісцкім (і створанае люстэрка сайта таксама), канал Белсат, а таксама яго сацсеткі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

    Таксама 28 кастрычніка ў Беларусі заблакавалі доступ да сайтаў нямецкай грамадскай вяшчальнай кампаніі Deutsche Welle і рускамоўнага медыя «Настоящее время», заснаванай вяшчальнай кампаніяй «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» і фінансаванай Кангрэсам ЗША, за  распаўсюджванне матэрыялаў экстрэмісцкага зместу.  30 кастрычніка  таксама заблакавалі доступ да пракрамлёўскага расійскага інфармацыйнага агенцтва Reg­num.

    Таксама ў Беларусі заблакаваны доступ да сайта БАЖ у Беларусі, заблакавалі і сайты беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза пісьменнікаў, ды іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія былі ліквідаваныя ў другой палове 2021 года.

    Камітэт па абароне журналістаў звярнуўся па каментары ў Суд Першамайскага раёна Мінска, Суд Крычаўскага раёна і Міністэрства ўнутраных спраў, але не атрымаў адказаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці